БЕЛ Ł РУС

Журналісту Дзянісу Івашыну выставілі новае абвінавачванне

19.09.2021 / 10:37

Nashaniva.com

Але якія, невядома.

Згодна з дакументам, які даслаў начальнік следчага аддзела УКДБ жонцы палітвязня на яе пісьмовы зварот, 2 верасня Дзянісу Івашыну выстаўленыя два новыя абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў, паведамляе «Новы час».

Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны.

На сёння Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гарадзенскай турме ўжо 190 дзён, яго затрымалі 12 сакавіка.

За час знаходжання яго двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула