БЕЛ Ł РУС

Пуцін збіраецца ў Мінск у сярэдзіне кастрычніка

12.09.2021 / 17:28

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін мае намер наведаць з візітам Беларусь у сярэдзіне кастрычніка для ўдзелу ў саміце краін СНД.

Прэс-служба прэзідэнта Расіі

Гэтую інфармацыю пацвердзіў ТАСС у нядзелю прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.

«Так, такія планы ёсць», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Лукашэнка сёння падчас наведвання вучэнняў паведаміў пра дамоўленасці з Пуціным абмеркаваць канкрэтныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у ходзе саміту СНД, які запланаваны ў Мінску прыкладна на 15 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула