БЕЛ Ł РУС

Мінскі паўмарафон выйгралі ўкраінец і беларуска

12.09.2021 / 11:27

Nashaniva.com

Пераможцам Мінскага паўмарафону (дыстанцыі ў 21,1 км) у мужчын стаў украінец Віталь Шафар, у жанчын перамагла беларуска Ніна Савіна.

БелТА

Шафар прабег дыстанцыю за 1 гадзіну 4 хвіліны і 15 секундаў. Цікава, што другое і трэцяе месца таксама занялі ўкраінцы: Багдан Семяновіч і Мікалай Юхімчук.

БелТА

Ніна Савіна прабегла дыстанцыі за 1 гадзіну 14 хвілін 37 секунд.

Гэта яе другі запар поспех на паўмарафоне. Другое месца ў заняла Марыя Даманцэвіч, трэцяе — Святлана Санько.

Мінскі паўмарафон працягнецца ля Палаца спорту стартам у 12.00 у самым масавым забегу на 5,5 км.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула