БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Еўрасавета абмеркаваў з Пуціным Беларусь

8.09.2021 / 21:19

Nashaniva.com

Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль у тэлефоннай размове з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным заявіў, што асуджае выкарыстанне ўладамі Беларусі мігрантаў супраць краін ЕС. Гутарка двух палітыкаў адбылася ў сераду, 8 верасня, паведаміў Мішэль у Twitter.

Кіраўнік Еўрапейскага савета Шарль Мішэль:

«Я пацвердзіў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і Грузіі. Мы абмяняліся меркаваннямі аб перспектывах армяна-азербайджанскага ўрэгулявання — для гэтага патрэбныя ўмацаванне даверу і дыялог. Я асудзіў выкарыстанне Беларуссю нерэгулярнай міграцыі супраць дзяржаў-чальцоў ЕС», — дадаў Шарль Мішэль.

Discussed with President @KremlinRussia_E the recent developments in #Afghanistan and impact on broader region.

The EU and Russia share an interest in regional stability. pic.twitter.com/EnqvDZdylC

— Charles Michel (@eucopresident) September 8, 2021

Нагадаем, 2-3 верасня міністры замежных спраў краін ЕС на нефармальнай сустрэчы асудзілі «цынічнае выкарыстанне мігрантаў і бежанцаў» Беларуссю для стварэння ціску на межах Літвы, Латвіі і Польшчы. У Еўрасаюзе заявілі, што працуюць над пятым пакетам санкцый у дачыненні да краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула