БЕЛ Ł РУС

Метэаролагі папярэджваюць: сёння ноччу магчымыя прымаразкі

4.09.2021 / 12:29

Nashaniva.com

Уначы 5 верасня ў некаторых раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Днём у нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні, умераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі замаразкі да нуля і 3 градусаў ніжэй за нуль, днём паветра прагрэецца да 11-17 градусаў цяпла.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула