БЕЛ Ł РУС

Качанава: Масачны рэжым ніхто не адмяняў. Паглядзіце, як выконваюць патрабаванне ў Вайсковай акадэміі

1.09.2021 / 17:09

Nashaniva.com

31 жніўня кіраўніца Савета Рэспублікі правяла селектарную нараду па пытаннях барацьбы з каранавірусам. 

На 1-га верасня ў Вайсковую акадэмію прыехаў міністр абароны. Фота Уладзіміра Блінава, «Ваяр»

Наталля Качанава нагадала, што масачны рэжым у Беларусі ніхто не адмяняў. А значыць, трэба правяраць, як людзі носяць маскі ў крамах, транспарце, установах.

«Кіраўніцтву сталіцы і ўсіх абласцей трэба трымаць на кантролі пытанні эпідэміялагічнага дабрабыту», — заявіла Качанава.

Фота Уладзіміра Блінава, «Ваяр»

На фота можна паглядзець, як масачны рэжым выконваецца ў Вайсковай акадэміі, дзе 1 верасня з лекцыяй выступіў міністр абароны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула