БЕЛ Ł РУС

Мэта іракскіх мігрантаў — Германія. Амаль 250 чалавек ужо нелегальна трапілі туды з Беларусі

31.08.2021 / 15:41

Nashaniva.com

Нямецкая паліцыя паведамляе, што выявіла каля 250 мігрантаў (пераважна гэта іракцы), якія незаконна трапілі ў Германію транзітам праз Беларусь. 

Нямецкае выданне Welt са спасылкай на праваахоўнікаў піша, што да Германіі мігранты даязджаюць на грузавых ці легкавых аўто, часам кіроўцы — грамадзяне Грузіі і Сірыі. Дакументы ёсць не ва ўсіх мігрантаў. Некаторыя заявілі, што пашпарты ў іх забралі арганізатары нелегальнага трафіку, некаторыя — што пашпарты забралі літоўскія ўлады.

У ліпені нямецкія ўлады атрымалі агулам 12 200 прашэнняў аб прыстанішчы — гэта найбольшая лічба са студзеня 2020 году. 

Нагадаем, Канцлер ФРГ Ангела Меркель абвінаваціла Лукашэнку ў выкарыстанні бежанцаў, каб падарваць бяспеку ў Еўропе.

Яшчэ адным прыярытэтным кірункам для іракскім мігрантаў з’яўляецца Швецыя, дзе ўжо пражывае вялікая дыяспара.

Такім чынам, суседнія з Беларуссю краіны ЕС з’яўляюцца толькі прыступкай для канчатковай мэты мігрантаў. Тлумачыцца гэта тым, што ў Польшчы, Літве і Латвіі грашовая дапамога значна ніжэйшая, чым у Швецыі і Германіі. Да таго ж там большыя дыяспары выхадцаў з Іраку. 

Чытайце таксама:

Да 7 мільёнаў даляраў. Падлічылі, колькі грошай мігранты маглі пакінуць у Беларусі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула