БЕЛ Ł РУС

За суботу ў Літву не пусцілі каля паўсотні мігрантаў

29.08.2021 / 11:27

Nashaniva.com

На працягу суботы ў Літву не пусцілі каля паўсотні мігрантаў. Аднаму чалавеку дазволілі па гуманітарных прычынах.

Delfi

Мігранты спрабавалі перайсці мяжу ў Віленскім, Шальчынінкайскім і Варэнскім раёнах, паведамляе Delfi.

Прычым у Шальчынінкайскім раёне група мігрантаў, пабачыўшы памежнікаў на літоўскім баку, адмовілася ад сваіх намераў і вярнулася ў Беларусь.

Дзяржаўная памежная служба Літвы падкрэслівае, што памежнікі і салдаты не ўжывалі супраць мігрантаў службовую зброю або нейкія меры прымусу.

Разам з тым Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што літоўскія памежнікі на ўчастку Лідскай памежнай групы каля заставы «Доцішкі» выкінулі з краіны бежанку ў «напаўнепрытомным стане».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула