БЕЛ Ł РУС

У Смалявічах пачынаецца суд з-за выказванняў Цімы Беларускіх у інтэрв'ю Дудзю

27.08.2021 / 17:44

Nashaniva.com

У судзе Смалявіцкага раёна пачалося папярэдняе слуханне па пазове былых прадзюсараў Цімы Беларускіх у дачыненні да самога Цімы і відэаблогера Юрыя Дудзя. Гаворка ідзе аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Прадметам судовага разбору сталі выказванні Цімы Беларускіх у інтэрв'ю, якое ён даў Дудзю ў чэрвені 2021 года. За гэты час яно сабрала на YouTube больш за 7 млн праглядаў і каля 30 тысяч каментароў, піша Анлайнер.

Падчас інтэрв'ю былі паднятыя пытанні аб узаемаадносінах Цімы Беларускіх з лэйблам Kaufman, абмяркоўваліся нюансы супрацоўніцтва, прычыны сыходу артыста.

Цяпер пачалося папярэдняе пасяджэнне па справе. У суд прыйшоў Ціма Беларускіх са сваім адвакатам, Дудзь і Рознічэнка на пасяджэнне не з'явіліся, ад апошняга выступае прадстаўнік. На слуханні зачытваюць цытаты з таго самага інтэрв'ю: пра кантракты, дзяўчыну, якая пагаліла галаву нагала, дачку, выпіванне гарэлкі за грошы і г.д.. Прадстаўнікі пазоўніка дамагаюцца таго, каб Юрый Дудзь апублікаваў на сваім Youtube-канале абвяржэнне некаторых выказванняў зробленых у адрас лэйбла. Патрабавання выдаліць сам відэаролік няма.

Фота: Максім Тарналіцкі.

Адказчык усе пазоўныя патрабаванні не прызнае, сцвярджае, што ёсць звесткі, якія пацвярджаюць выказванні. Ёсць сведкі і дакументацыя.

У інтэрв'ю спявак сцвярджаў, што атрымліваў толькі 25% даходаў замест 30% абяцаных, а 5% сыходзілі на іншыя патрэбы лэйбла і не даходзілі да артыста. Кажа, што пры падпісанні кантракта яго прыспешвалі, а ён падпісваў паперы не гледзячы.

Папярэдняе слуханне скончана, арыенціровачная дата працягу судовага працэсу — вясна 2022 года, красавік-май.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула