БЕЛ Ł РУС

У міліцыі распавялі падрабязнасці пра бойку фанатаў. Скончылася адміністрацыйнымі пратаколамі

26.08.2021 / 13:39

Nashaniva.com

У сераду міліцыя паведаміла пра затрыманне пад Мінскам больш за дзясятак фанатаў. Маладзёны ўзростам ад 15 да 21 года прыбылі ў лес каля Соснаў спецыяльна, каб пабіцца. Прычым пра гэта яны дамовіліся ў закрытым чаце.

Пры сабе хлопцы мелі «балончыкі з пярцовым газам, прыстасаванні для нанясення цялесных пашкоджанняў, сродкі для аказання медыцынскай дапамогі, а таксама прадметы з сімволікай, прызнанай экстрэмісцкай», — паведамляе прэс-служба МУС.

Вядома, што арганізатары — прыхільнікі неанацысцкай ідэалогіі.

Прэс-служба МУС паведамляе, што за хуліганскія дзеянні ў дачыненні да лідараў і актыўных удзельнікаў складзеныя адміністрацыйныя пратаколы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула