БЕЛ Ł РУС

Беларусь не атрымае паўмільярда даляраў ад еўрапейскіх банкаў на дарожныя праекты

17.08.2021 / 14:33

Nashaniva.com

Праз еўрапейскія санкцыі аказаліся заблакаванымі банкаўскія сродкі, за кошт якіх меркавалася прафінансаваць шэраг буйных праектаў, звязаных з рамонтам і пракладваннем дарог, мастоў ды развязак.

Як расказаў у эфіры «Беларусь-1» міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка, у сувязі з гэтым уладам давядзецца шукаць новыя крыніцы фінансавання. Гаворка сама меней пра паўмільярда даляраў, піша Радыё Свабода.

Чыноўнік удакладніў, што пад шэраг праектаў ужо былі падпісаныя крэдытныя пагадненні з еўрапейскімі банкамі, аднак праз абвешчаныя санкцыі сёння такія фінансавыя ўгоды немагчымыя.

Гаворка пра дарогі:

Паводле міністра, дзеля рэалізацыі запланаваных аб'ёмаў рамонту і аднаўлення дарожнай інфраструктуры ведамства пачало перамовы з Еўразійскім банкам развіцця і Экспартна-імпартным банкам Кітая.

Сёлета дарожнікі плануюць завершыць рэканструкцыю дарогі Р53 да Смалявічаў і рамонт Р23 ад Слуцка да Салігорска.

У планах Міністэрства транспарту і камунікацый штогод прыводзіць да ладу прыкладна 1000 кіламетраў аўтадарог.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула