БЕЛ Ł РУС

На станцыі метро «Пралетарская» здарылася задымленне. Зараз станцыя працуе

5.08.2021 / 12:25

Nashaniva.com

5 жніўня ў 11.48 на станцыі метро «Пралетарская» стаў адчувацца пах гару. Станцыя была закрытая на ўваход і выхад, паведамляе Мінскі метрапалітэн у сваім тэлеграм-канале.

Праз станцыю цягнікі ішлі не спыняючыся.

Сама станцыя была абследаваная супрацоўнікамі МНС і работнікамі метрапалітэна.

У 12.02 яна была адкрыта і працуе ў штатным рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула