БЕЛ Ł РУС

Маланка забіла 17 чалавек на вяселлі ў Бангладэш

5.08.2021 / 10:16

Nashaniva.com

Прынамсі 17 гасцей на вяселлі загінулі ў Бангладэш ад удару маланкі. Яшчэ 14 чалавек, уключаючы жаніха, атрымалі раненні. Нявесты сярод прысутных не было, піша Бі-бі-сі.

Вясельны картэж якраз накіроўваўся да дома нявесты. Людзі высаджваліся з лодкі ў прыбярэжным мястэчку Шыбгандж, калі іх заспела навальніца.

Мясцовыя жыхары распавялі, што па групе ўдарыла адразу некалькі маланак.

Штогод сотні людзей у Паўднёвай Азіі гінуць ад удараў маланкі.

У 2016 годзе Бангладэш абвясціў удары маланкі стыхійным бедствам, калі ў маі загінула больш за 200 чалавек, у тым ліку 82 чалавекі за адзін дзень.

Эксперты кажуць, што высечка лясоў спрыяе росту колькасці смяротных удараў маланкі, бо становіцца менш высокіх дрэў, якія раней прымалі ўдары на сябе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула