Сілавікі прыйшлі да метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Паводле інфармацыі DW, сілавікі прыйшлі з ператрусам да філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.
Па якой справе — пакуль невядома.
На тэлефанаванні Уладзімір Мацкевіч не адказвае. Мяркуючы па даных месенджараў, апошні раз у сетцы ён быў учора ўвечары.
З ператрусамі прыйшлі таксама да кансультанта-трэнера Улада Вялічкі і сацыёлага Таццяны Вадалажскай.