БЕЛ Ł РУС

У МЗС Францыі назвалі гонарам для ЕС магчымасць даць прытулак Крысціне Ціманоўскай

2.08.2021 / 13:06

Nashaniva.com

Для Еўропы было б гонарам прыняць лёгкаатлетку Крысціну Ціманоўскую, якую ўчора беларуская дэлегацыя спрабавала адправіць з Алімпіяды дахаты.

Reuters

Такое меркаванне выказаў дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон у эфіры радыё RFI, піша РБК.

«Мы з партнёрамі разглядаем магчымасць даць ёй [Ціманоўскай] палітычны прытулак у найбліжэйшыя тыдні або дні. Я лічу, што гэта было гонарам для Еўропы», — сказаў Бон.

Прыняць беларускую спартсменку раней выказалі гатоўнасць Польшча і Чэхія.

Паведамлялася, што Крысціна будзе звяртацца па візу ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула