БЕЛ Ł РУС

У Смалявіцкім раёне жанчыну забіла токам, калі яна касіла траву газонакасілкай

2.08.2021 / 12:15

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася 31 ліпеня ў вёсцы Чэрнікаўшчына.

СК

Мужчына знайшоў цешчу ў двары лецішча без прыкмет жыцця.

Высветлілася, што 78-гадовая жанчына касіла траву электрычнай газонакасілкай.

У нейкі момант нож зачапіў электрычны кабель падаўжальніка. Ад паражэння электрычным токам жанчына памерла на месцы, паведамляе СК.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула