БЕЛ Ł РУС

У Мінск пачынае лятаць авіякампанія Georgian Airways

29.07.2021 / 12:17

Nashaniva.com

Першы рэйс адбудзецца 11 жніўня. Палёты па маршруце Тбілісі — Мінск — Тбілісі будуць ажыццяўляцца кожную сераду, пятніцу і нядзелю.

Пра гэта парталу Zerkalo.io распавялі ў грузінскай авиакомпании.

Зараз кошт квітка, напрыклад, на рэйс Мінск — Тбілісі на 11 жніўня — 189 даляраў за эканом-варыянт і 532 даляра за бізнэс-клас.

З Мінска самалёт будзе вылятаць у 11.40, у Тбілісі ён прыляціць у 15.20 па мясцовым часе.

Палёт зойме 2 гадзіны і 40 хвілін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула