БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура Беларусі просіць у Расіі выдаць Анжаліку Агурбаш

5.07.2021 / 12:29

Nashaniva.com

У дачыненні да Анжалікі Агурбаш распачатая крымінальная справа за распальванне варожасці, а таксама за абразу прэзідэнта.

Паводле пракуратуры, са жніўня мінулага года яна размяшчала ў інтэрнэце, сацыяльных сетках і на YouTube звесткі, накіраваныя на распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да сілавікоў і дзяржслужачых. Акрамя таго, яна апублікавала звесткі, «якія змяшчаюць абразы прэзідэнта, злучаныя з абвінавачваннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў».

У дачыненні да абвінавачванай абраная мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. У Генеральную пракуратуру Расіі ў чэрвені 2021 года накіравана просьба аб выдачы Анжалікі Агурбаш для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.

Арт. 130 КК (Распальванне варожасці) прадугледжана да 12 гадоў пазбаўлення волі. 368 КК (Абраза прэзідэнта) — да трох гадоў.

Нагадаем, што пра крымінальныя справы Анжаліка Агурбаш паведаміла ў пятніцу ў сваім інстаграме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула