БЕЛ Ł РУС

Беларусь значна нарасціла продажы бітуму ва Украіну

4.07.2021 / 13:22

Nashaniva.com

У чэрвені 2021 года з Беларусі на ўкраінскі рынак было пастаўлена 90 тысяч т дарожнага бітуму, што на 38,5% больш, чым у чэрвені 2020, перадае enkorr.

У цэлым па выніках першага паўгоддзя імпарт беларускага прадукту вырас на 55%, да 244 тысяч тон.

Такім чынам, па выніку першага летняга месяца Беларусь заняла больш за 60% у агульнай структуры паставак бітумаў на ўкраінскі рынак.

Бітум неабходны Украіне для будаўніцтва дарог, якое разгарнулася ў краіне ў шырокіх маштабах з прыходам да ўлады Уладзіміра Зяленскага. Праект «Вялікае будаўніцтва» з'яўляецца іміджавым для прэзідэнта Украіны, менавіта гэтым можна патлумачыць залежнасць Украіны ад беларускага бітуму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула