БЕЛ Ł РУС

У ЗША пракаментавалі рашэнне Лукашэнкі перакрыць мяжу з Украінай

3.07.2021 / 09:05

Nashaniva.com

Улады Беларусі, закрываючы мяжу з Украінай, спрабуюць адцягнуць увагу ад парушэнняў правоў чалавека ў сваёй краіне.

Такое меркаванне выказаў прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі высокага рангу ў гутарцы з Reuters.

Пры гэтым прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі ў ходзе брыфінгу не дала прамога адказу на пытанне аб рэакцыі Злучаных Штатаў.

«За апошнія некалькі тыдняў мы ўвялі шэраг санкцый [у дачыненні да Беларусі] у каардынацыі з еўрапейскімі партнёрамі. Я не бачыла гэтых паведамленняў да брыфінгу, я пагавару з нашай камандай па нацыянальнай бяспецы», — адзначыла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула