БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Філіпін прыгразіў насельніцтву турмой за адмову ад вакцынацыі

22.06.2021 / 13:56

Nashaniva.com

Прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ прыгразіў насельніцтву краіны турмой за адмову ад вакцынацыі ад COVID-19.

«Выбірайце: альбо робіце прышчэпку, альбо я пасаджу вас у турму. Не зразумейце мяне няправільна, проста ў краіне крызісная сітуацыя. Мяне проста раздражняе, што філіпінцам нават не патрэбны ўрад», — заявіў палітык.

Сапраўды, сітуацыя з пандэміяй COVID-19 на Філіпінах выклікае трывогу: там выяўлена больш за 1,3 мільёна заражаных і больш за 23 тысячы памерлых ад ускладненняў хваробы.

Паводле апошніх звестак, у краіне прышчапіліся ўжо каля 2,1 мільёна людзей. Пры гэтым мэта ўладаў — прышчапіць 70 з 110 мільёнаў насельніцтва.

На Філіпінах для экстраннага выкарыстання адобраны расійскі «Спутнік V», амерыканская вакцына Pfizer / BioNTech, брытанская AstraZeneca і кітайская Sinovac.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула