БЕЛ Ł РУС

«Генпракуратура ЛНР» сцвярджае, што правяла следчыя дзеянні з Пратасевічам

16.06.2021 / 16:47

Nashaniva.com

Прарасійскія сепаратысты з так званай «Генпракуратуры ЛНР» паведамляюць, што правялі следчыя дзеянні з Пратасевічам у Беларусі.

«Генпракуратура ЛНР заявіла, што атрымала доказы датычнасці Пратасевіча да забойстваў мірных жыхароў Данбаса», — сцвярджаецца ў паведамленні.

Нагадаем, раней кіраўнік беларускага СК Дзмітрый Гара, адказваючы на пытанне аб «следчых з ЛНР», сказаў, што «ніякіх запытаў з-за мяжы аб правядзенні следчых дзеянняў з Раманам Пратасевічам не паступала».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула