БЕЛ Ł РУС

Урад Японіі рэкамендаваў авіякампаніям краіны не лятаць над Беларуссю

10.06.2021 / 08:01

Nashaniva.com

Урад Японіі выступіць з афіцыйнай рэкамендацыяй да нацыянальных авіякампаній змяніць маршруты іх палётаў такім чынам, каб яны не праходзілі над тэрыторыяй Беларусі.

Як паведаміў журналістам у чацвер на рэгулярнай прэс-канферэнцыі генеральны сакратар кабінета міністраў Японіі Кацунобу Ката, гэта звязана з інцыдэнтам з экстраннай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair, піша ТАСС.

«Паколькі рызыка паўтарэння падобнай сітуацыі не можа быць выключаная, мы рэкамендуем нацыянальным авіякампаніям пазбягаць падчас палётаў паветранай прасторы Беларусі», — адзначыў ён. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула