БЕЛ Ł РУС

Маці не заўважылі, як патанулі дзеці

29.06.2009 / 14:14

Nashaniva.com

У Мазыры патанулі 11‑гадовая дзяўчынка і 8‑гадовы хлопчык.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 28 чэрвеня ў міліцыю з заявай аб знікненні двух дзяцей звярнуліся жыхаркі Мазыра 1973 і 1975 гадоў нараджэння.

Жанчыны растлумачылі, што яны разам з дзецьмі загаралі на беразе Прыпяці. Прыкладна ў 18.20 яны ўбачылі, што зніклі дзеці — дзяўчынка і хлопчыка, вучні 5‑га і 3‑га класаў.

Раніцай 29 чэрвеня целы дзяцей былі знойдзены ў Прыпяці непадалёк ад месца іх адпачынку.

БелаПАН

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула