БЕЛ Ł РУС

Адвакат пра стан Сафіі Сапегі: Часам здараюцца панічныя атакі

31.05.2021 / 17:16

Nashaniva.com

Сёння чакалася, што затрыманай разам з Раманам Пратасевічам 23 мая Сафіі Сапегі будзе выстаўлена абвінавачанне.

Аднак абвінавачванне не выстаўлена, следчыя дзеянні працягнуцца 1 чэрвеня, паведамляе ТАСС.

Адносна стану Сафіі адвакат расказаў наступнае: «З яе слоў, пачуваецца нармальна, разумее, дзе знаходзіцца. Часам здараюцца панічныя атакі, але ў цэлым яна з імі спраўляецца. Скаргаў не выказвае».

Таксама сёння Мінгарсуд разглядаў апеляцыю на адмову суда 28 мая Партызанскага раёна задаволіць скаргу абароны на затрыманне Сафіі Сапегі. Скаргу адхілілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула