БЕЛ Ł РУС

NASA паказала новы здымак Млечнага Шляху

31.05.2021 / 13:39

Nashaniva.com

Яго сабралі з усіх назіранняў за 20 гадоў.

Касмічнае агенцтва NASA апублікавала новы здымак галактычнага цэнтра Млечнага Шляху. Ён складаецца з 370 здымкаў, атрыманых за 20 гадоў назіранняў.

Выява складаецца з мільярдаў зорак і бясконцай колькасці чорных дзірак, выявы якіх даследчыкі атрымалі касмічным тэлескопам «Чандра» і радыётэлескопам MeerKAT у Паўднёвай Афрыцы.

Астраному Дэніелу Вану з Масачусецкага ўніверсітэта спатрэбіўся год, каб атрымаць гэтую выяву.

Кожны пункт і аб’ект на выяве — крыніца энергіі, большасць з якіх знаходзяцца ў цэнтры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула