БЕЛ Ł РУС

У панядзелак у Мінску адзначаць 40-годдзе святарства Тадэвуша Кандрусевіча

27.05.2021 / 15:19

Nashaniva.com

31 мая ў мінскім катэдральным касцёле, што на плошчы Свабоды арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў 40-ю гадавіну свайго пасвячэння.

Тадэвуш Кандрусевіч, фота Віталя Палінеўскага

31 мая 1981 года тагачасны апостальскі адміністратар Каўнаскай архідыяцэзіі пасвяціў у прэзбітэры тагачаснага выпускніка духоўнай семінарыі ў Каўнасе.

Пачатак імшы ў 18.30.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч запрашае ўсіх ахвотных да супольнай малітвы ў 40-ю гадавіну яго прэзбітэрскага пасвячэння, піша catholic.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула