БЕЛ Ł РУС

Расійскі міністр: Запасаў нафты ў Расіі хопіць толькі на 59 гадоў

11.05.2021 / 12:38

Nashaniva.com

Пры цяперашніх узроўнях здабычы ў Расіі запасаў нафты хопіць толькі на 59 гадоў, а прыроднага газу — на 103 гады. Пра гэта ў інтэрв'ю РБК расказаў міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі Расіі Аляксандр Казлоў.

«Але мы ж разумеем, што гэта агульны баланс па бальніцы. Дзесьці ёсць радовішчы, якія высільваюцца, а ёсць такія, якія яшчэ не атрымалі поўную нагрузку», — удакладніў ён.

Месяц таму іншы расійскі чыноўнік, кіраўнік Федэральнага агенцтва па нетракарыстанні Яўгеній Кісялёў, казаў, што запасаў нафты ў Расіі хопіць на 58 гадоў, з іх рэнтабельных — толькі на 19 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула