БЕЛ Ł РУС

Тэлеграм-канал Эдуарда Пальчыса прызнаны экстрэмісцкім

29.04.2021 / 11:49

Nashaniva.com

У рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі тэлеграм-канал PALCHYS, які раней вёў блогер Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс. Фота Сяргея Гудзіліна

Зроблена гэта паводле рашэння суда Партызанскага раёна Мінска ад 20 красавіка — яно падлягае неадкладнаму выкананню.

Эдуард Пальчыс быў затрыманы 27 верасня, тады яму далі 30 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак на волю так і не выйшаў, яго перавялі ў СІЗА. Эдуарду было выстаўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Блогер прызнаны палітвязнем.

Яго жонка Вікторыя выехала з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула