БЕЛ Ł РУС

«За 25 гадоў паказала эфектыўнасць»: кіраўнік Канстытуцыйнай камісіі лічыць, што мяняць форму кіравання ў Беларусі няварта

28.04.2021 / 11:22

Nashaniva.com

Пра гэта старшыня Канстутцыйнага суда і старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч заявіў сёння журналістам, паведамляе БелТА.

БелТА

«Мінулы 25-гадовы перыяд пацвердзіў эфектыўнасць, выніковасць і мэтазгоднасць функцыянавання інстытута прэзідэнцтва, — сказаў Міклашэвіч. — І сёння няма аб'ектыўнай неабходнасці мяняць форму праўлення ў Беларусі на парламенцкую або парламенцка-прэзідэнцкую».

Разам з тым шэраг паўнамоцтваў прэзідэнта прапануецца замацаваць за ўрадам, дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула