БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя: За суткі 823 выпадкі каранавіруса пры 9395 тэстах

27.04.2021 / 13:11

Nashaniva.com

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зарэгістравалі 823 выпадкі каранавіруса, а выпісаныя 744 чалавекі

Учора было 896 выпадкаў. Максімум у красавіку быў у чацвер, 23-га: 1735 выпадкаў, але тады было 18 225 тэстаў. 

З пачатку пандэміі зарэгістравалі 354 669 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 344 950 пацыентаў.

За ўвесь час памерлі 2512 чалавек.

За суткі зроблена 9395 тэстаў, за ўвесь час — 5 797 755.

На сёння больш за 259 тысяч чалавек атрымалі першую дозу вакцыны, больш за 89 тысяч чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі, дадае Мінздароўя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула