БЕЛ Ł РУС

«Размаўляць з тэрарыстамі не збіраюся»: Зяленскі адмовіўся ад перамоваў з кіраўнікамі «ДНР» і «ЛНР»

26.04.2021 / 13:37

Nashaniva.com

Уладзімір Зяленскі адмовіўся весці перамовы з кіраўнікамі т.зв. «ДНР» і «ЛНР» Дзянісам Пушыліным і Леанідам Пасечнікам. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Financial Times.

president.gov.ua

«Я не збіраюся размаўляць з тэрарыстамі, і на маім месцы гэта проста немагчыма», — сказаў Зяленскі.

Ён таксама заявіў, што гатовы сустрэцца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным для абмеркавання пытанняў ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе ў любым месцы.

20 красавіка Зяленскі публічна прапанаваў Пуціну сустрэцца ў любым пункце Данбаса, дзе ідзе вайна. Пуцін, у сваю чаргу, прапанаваў сустрэцца ў Маскве. Таксама ў Крамлі прапанавалі Зяленскаму правесці перамовы з лідарамі «ДНР» і «ЛНР». 

Кіеў адхіліў магчымасць візіту ў Маскву ўкраінскага прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула