БЕЛ Ł РУС

Хапун у прыватным сектары Жодзіна: затрымалі 20 чалавек

25.04.2021 / 08:25

Nashaniva.com

Сярод затрыманых — 13 жанчын і 7 мужчын.

24 красавіка каля 19 гадзіны супрацоўнікамі Жодзінскага ГАУС у прыватнымі сектары былі затрыманыя 20 жыхароў Жодзіна — 13 жанчын і 7 мужчын.

Як сцвярджаюць сілавікі, жыхары арганізавалі «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем пратэснай сімволікі». Складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 24.23 КаАП.

«Правапарушэнне» сілавікі праілюстравалі сталом з напоямі і нацыянальным бел-чырвона-белым сцягам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула