БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Чада абвясціў сябе маршалам і памёр ад атрыманых у баі раненняў. Ён кіраваў краінай 30 гадоў

20.04.2021 / 14:10

Nashaniva.com

Стаўленік Францыі, ён аўтарытарна кіраваў адной з найбяднейшых краін свету.

Прэзідэнт Чада Ідрыс Дэбі, які кіраваў гэтай афрыканскай дзяржавай з 1990 года, памёр ад раненняў, атрыманых у баі з паўстанцамі.

Ідрысу Дэбі было 68 гадоў. Ён кіраваў краінай з 1990 года, прыйшоўшы да ўлады ў выніку ўзброенага перавароту. У 1991 годзе быў абраны прэзідэнтам Чада і з тых часоў пераабіраўся на гэтую пасаду на кожных прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія выбары прайшлі ў Чадзе 11 красавіка. Вынікі паказалі, што Ідрыс Дэбі перамог на выбарах, набраўшы 79% галасоў.

У 2020 годзе Дэбі атрымаў званне маршала.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула