БЕЛ Ł РУС

У Егіпце сышоў з рэек цягнік: пацярпела больш за 100 чалавек

18.04.2021 / 17:52

Nashaniva.com

Перавярнулася шэсць вагонаў.

У егіпецкай правінцыі Кальюбія на поўнач ад Каіра цягнік сышоў з рэек. Восем чалавек загінулі, 109 атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе тэлеканал Al Arabia са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя, піша РБК.

Цягнік ехаў з горада Эль-Мансура ў Каір. Аварыя адбылася непасрэдна перад чыгуначнай станцыяй Тух. Перавярнулася шэсць вагонаў.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула