БЕЛ Ł РУС

«Міцубісі» не саступіў дарогу матацыклу — байкер загінуў

10.04.2021 / 17:47

Nashaniva.com

Трагічнае здарэнне адбылося ў сталіцы на вуліцы Трасцянецкай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 10 красавіка каля 11-й гадзіны 59-гадовы кіроўца «Міцубісі» пры павароце налева не саступіў дарогу матацыклу «Ямаха» пад кіраваннем 34-гадовага мужчыны. Матацыкліст рухаўся насустрач легкавому аўтамабілю.

У аварыі кіроўца матацыкла памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула