БЕЛ Ł РУС

20000‑ы артыкул у беларускай Вікіпедыі класічным правапісам

17.06.2009 / 12:43

Руслан Равяка

Па колькасці артыкулаў яна займае 65‑е месца сярод іншых моваў.

Сёньня на Беларускай клясычнай вікіпэдыі зьявіўся 20 000‑ы артыкул. Па колькасьці артыкулаў яна займае 65‑е месца сярод іншых моваў.

У той самы час існуе беларуская Вікіпэдыя школьным правапісам. Гэтая мае 15907 артыкулаў і 71‑е месца адпаведна.

Ад пачатку заснаваньня 12 жніўня 2004‑га артыкулы ў сусьветнай энцыкляпэдыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы клясычным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпэдыі акадэмічным правапісам.
Вікіпэдыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і недзе з восені 2008 вікіпэдыя клясычным правапісам перагнала яе.

Wikipedia.org — гэта вольная энцыкляпэдыя. Узяць удзел у стварэньні яе можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула