БЕЛ Ł РУС

Мікалая Казлова ўсё ж выпусцілі на волю — але вывезлі на ўскраіну Мінска

7.04.2021 / 18:39

Nashaniva.com

Лідара АГП Мікалая Казлова ўсё ж выпусцілі на волю. Яго вывезлі на ўскраіну горада і там выкінулі на абочыну.

Нагадаем, учора Мікалай Казлоў у вызначаны час не выйшаў са сваіх 15 сутак.

Казлова затрымалі 22 сакавіка. На наступны дзень, падчас судовага пасяджэння, палітыку стала дрэнна і яго давялося шпіталізаваць.

Ён скардзіўся, што на Акрэсціна правёў ноч у аднамеснай камеры, дзе знаходзілася 8 чалавек і дзе на падлогу вылілі два вядры хлоркі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула