БЕЛ Ł РУС

На якім этапе цяпер вакцынацыя супраць кавіду ў Мінску

7.04.2021 / 15:23

Nashaniva.com

Мінск-навіны

— Каля 17 тысяч чалавек у Мінску ўжо прышчэпленыя — паведаміла Мінск-навінам загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Хомчанка. — Пры гэтым ужо цяпер людзі старэйшыя за 61 год і пацыенты з хранічнымі захворваннямі могуць звярнуцца ў паліклініку і запісацца анлайн на прышчэпку, з імі абавязкова звяжуцца.

На трэцім этапе вакцынацыяй будуць ахоплены асобы, у якіх рызыка заражэння COVID-19 вышэйшая ў параўнанні з астатнім насельніцтвам, — работнікі гандлю, грамадскага харчавання, транспарту, бытавога абслугоўвання, устаноў культуры і г.д.

Пасля пачнецца вакцынацыя астатняга насельніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула