БЕЛ Ł РУС

У Мінску ратавальнікі прадухілілі трагедыю: дзяўчына сядзела ў адкрытым акне дзявятага паверха

2.04.2021 / 16:57

Nashaniva.com

Сталічныя ратавальнікі 2 красавіка прадухілілі трагедыю: на вул. Орды дзяўчына 1997 г. н. сядзела ў адкрытым акне лоджыі на дзявятым паверсе, і ад падзення яе ўтрымліваў гаспадар кватэры, паведамілі ў МНС.

У 09:53 дыспетчару МНС паступіла паведамленне пра інцыдэнт, і да месца здарэння накіравалі ратавальнікаў.

У 10:06 ратавальнікі, якія трапілі ў кватэру, уцягнулі дзяўчыну ўнутр. Выратаваную перадалі медыкам для агляду, яна не пацярпела.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула