БЕЛ Ł РУС

Крэмль патлумачыў прысутнасць намесніка кіраўніка Мінабароны на парадзе ў М'янме

29.03.2021 / 16:20

Nashaniva.com

Прысутнасць намесніка міністра абароны Расіі Аляксандра Фаміна на вайсковым парадзе ў М'янме не азначае, што расійскія ўлады падтрымліваюць падзеі, якія адбываюцца там. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

«Гэта зусім не азначае, вядома, адабрэнне вось тых трагічных падзей, якія маюць месца ў краіне», — сказаў Пяскоў. Паводле яго слоў, у Расіі і М'янмы даўнія і канструктыўныя сувязі, і ставіцца да прысутнасці расійскага вайскоўца на парадзе варта «менавіта з гэтага вугла».

Акрамя таго, прадстаўнік Крамля выказаў занепакоенасць з-за росту колькасці ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва ў ходзе пратэстаў, якія праходзяць у М'янме з лютага з-за захопу ўлады ў краіне вайскоўцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула