БЕЛ Ł РУС

У гомельскім гарнізоне ў лесе знайшлі цела афіцэра

29.03.2021 / 14:30

Nashaniva.com

Начальнік службы супрацьпажарнай абароны і аварыйна-выратавальных работ адной з вайсковых частак Гомельскага гарнізона быў знойдзены ў лесе без прыкмет жыцця, паведамляе Мінабароны.

Абставіны смерці высвятляюцца камісіяй Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам.

Мінабароны выказвае спачуванні родным і блізкім афіцэра. Неабходная дапамога сям'і вайскоўца будзе аказана, гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула