Сузаснавальніка Rubyroid Labs Валянціна Завадскага арыштавалі на 10 сутак
18 сакавіка затрымалі сузаснавальніка Rubyroid Labs Валянціна Завадскага. Ён павінен быў удзельнічаць у стрыме ProConf, але не з'явіўся на эфір — яго сябры захваляваліся, сталі шукаць і так даведаліся пра затрыманне Валянціна, піша dev.by.
dev.by
Суд адбыўся 19 сакавіка. Суддзя Кацярына Новікава прысудзіла Валянціна да 10 сутак арышту за парушэнне ч. 1 арт. 24.23 КаАП.
Валянцін Завадскі вельмі вядомы ў Ruby-тусоўцы. У 2013 годзе пры яго ўдзеле з'явілася Rubyroid Labs, а ў 2019 — жартоўны «праект пасіўнага супраціву бегу» Zhirunner, у які прадстаўнік фонду FunCubator Алмас Абулхаіраў інвеставаў тысячу даляраў.