БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пацікавіўся, што «зроблена для навядзення парадку ў адвакатуры»

18.03.2021 / 11:59

Nashaniva.com

Падчас нарады па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы нацыянальнай бяспекі і аховы грамадскага парадку Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, што «зроблена для навядзення парадку ў адвакатуры». Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

— Асноўная задача гэтага прававога інстытута — абарона законных інтарэсаў грамадзян, суб'ектаў гаспадарання. Як яны тут няўхільна выконваюць закон? — пазначыў ён пытанне.

— Але яшчэ раз падкрэсліваю, без спробаў паставіць кагосьці на калені і нахіліць. Вінаваты — адказвай, не вінаваты — ідзі працуй.

За апошнія месяцы мінімум шэсць адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, многія з іх працавалі па «палітычных» справах. Канвеер не спыняецца, анансаваныя новыя пасяджэнні камісій. Старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар Чайчыц заклікаў адвакатаў «не лезці ў палітыку», нагадвае Tut.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула