Суд над Бабарыкам працягнецца 22 сакавіка
«Наступнае пасяджэнне пачнецца 22 сакавіка а 10.00 у будынку суда Маскоўскага раёна» — гаворыцца ў паведамленні тэлеграм-канала экс-прэтэндэнта.
Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся 17 лютага, але 23 лютага быў абвешчаны перапынак як мінімум да 9 сакавіка. Паведамлялася, што пасяджэнні былі адкладзеныя на такі тэрмін з-за хваробы аднаго з удзельнікаў працэсу.
Але на мінулым і на гэтым тыдні суд таксама не аднавіўся.