БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская абмеркавала з прэм'ерам Партугаліі дыктатуру Салазара і Лукашэнкі

6.03.2021 / 8:49

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Партугаліі, дзе яна сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Партугаліі і прэзідэнтам Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу, а таксама з прэм'ер-міністрам Антоніу Кошта.

«Размаўлялі пра палітвязняў, пераслед праваабаронцаў, новыя крымінальныя справы, атаку на незалежныя медыя. Згадалі дыктатуру Салазара (кіраваў Партугаліяй з 1932 па 1968 год — НН), параўноўвалі з рэжымам Лукашэнкі», — паведаміў дарадца Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка аб сустрэчы з партугальскім прэм'ерам.

Таксама вялося пра тое, што Партугалія можа зрабіць па лініі ААН і Еўрасаюза, дзе яна старшынюе.

Вячорка заявіў, што Партугалія падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула