БЕЛ Ł РУС

Памятаеце ваенкама Крываносава, які атрымаў ад Лукашэнкі «зарад энергіі»? Цяпер ён атрымаў і медаль

26.02.2021 / 17:5

Nashaniva.com

Дзяржаўных узнагарод удастоены 58 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ Лукашэнка падпісаў 26 лютага.

Медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» ўзнагароджаны ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў.

Нагадаем, Крываносаў раней стаў героем інтэрнэт-мемаў. У апошнія хвіліны «Усебеларускага сходу» 12 лютага ў Мінску Андрэй Крываносаў вырашыў паціснуць руку Лукашэнку ў надзеі атрымаць «зарад энергіі і рашучасці».

Пазней з'явілася відэа, дзе Крываносаў перадае «зарад энергіі і рашучасці» вайскоўцам. Пасля эстафета паціскання рукі была прынятая ўпраўленнем унутраных спраў Гомельскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула