БЕЛ Ł РУС

У Мінску пасярод дарогі біў велізарны фантан 

24.02.2021 / 21:43

Nashaniva.com

Велізарны слуп вады назіралі ўвечары 24 лютага жыхары вул. Слонімскай. Незапланаваны фантан гарачай вады з'явіўся пасярод асфальту каля дома №27а, недалёка ад дзіцячага садка №249, які цяпер закрыты на рамонт.

Як растлумачылі ў філіяле «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга», адбылося гэта з-за пашкоджання квартальнай цепласеткі. Спецыялісты аператыўна зрабілі адключэнне. У выніку інцыдэнту ніхто са спажыўцоў не пацярпеў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула