БЕЛ Ł РУС

Будзем рабіць крук. Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у марскіх партах Расіі

16.02.2021 / 21:46

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Расіяй аб арганізацыі супрацоўніцтва ў галіне перавозкі і перавалкі нафтапрадуктаў з Беларусі, прызначаных для пастаўкі на экспарт у трэція краіны праз расійскія марскія парты, у якасці асновы для правядзення перагавораў.

Аляксандр Лукашэнка ўпаўнаважыў Міністэрства транспарту і камунікацый на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.

Раней паведамлялася аб пераносе падпісання адпаведнага пагаднення з 15 лютага на больш позні тэрмін у сувязі з завяршэннем унутрыдзяржаўных працэдур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула