БЕЛ Ł РУС

Чатырох супрацоўнікаў Symbal.by адправілі на Акрэсціна за «хуліганства»

30.01.2021 / 21:27

Nashaniva.com

Чатыры супрацоўнікі крамы Symbal.by знаходзяцца ў РУУС Савецкага раёна Мінска. Пра гэта паведаміў уладальнік крамы Павал Белавус. Сілавікі вынеслі з памяшкання на праспекце Машэрава, 18 усю тэхніку і тавар кампаніі.

А 13.00 завезлі ў Савецкае РУУС намесніка дырэктара Мікіту Броўку і бухгалтарку Ксенію Міклашэўскую, у 19.30 пасля сямігадзіннага апісання маёмасці і тавараў у Савецкае РУУС павезлі разам з затрыманымі рэчамі супрацоўніц Вольгу Ігнатовіч і Анастасію Трафімчык.

P.S. Пазней стала вядома, што ўсіх чатырох затрыманых работнікаў «Сымбаля» адправілі на Акрэсціна па артыкуле «Дробнае хуліганства».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула